Warning: mysql_fetch_assoc() expects parameter 1 to be resource, boolean given in /var/www_2tb/bestsellerbook.ru/read.php on line 28
Стр.1. Яўхім Карскі - Вiтаўт Тумаш
Здравствуйте, Гость! Вы были здесь 12 раз.
Вiтаўт.. - Яўхім Карскі
1 2 3 4 5 6 .. 59

Уводзіны



1 студзеня сёлета мінулі 100-я ўгодкі ад нараджэньня заснавальніка беларускае моваведы Яўхіма Карскага. Сёлета-ж, 29 красавіка, мінула й 30 гадоў ад ягонай сьмерці. 30 гадоў — часу ня мала, каб пробваць з гістарычнае ўжо пэрспэктывы зірнуць на вельмі плодную навуковую дзейнасьць Карскага, на ягоную багатую навуковую спадчыну дый усьведаміць сабе яе актуальнае навуковае значэньне.

Заданьне гэтае, аднак-жа, ня простае й ня лёгкае дзеля колькі прычынаў. Калі ходзіць аб жыцьцяпіс Яўхіма Карскага — дадзеныя да яго ўсё яшчэ вельмі скупыя. За галоўную крыніцу вестак і па сяньня застаецца нэкралёг, кароткі нарыс жыцьця й навуковае дзейнасьці Карскага, напісаны на аснове аўтабіяграфічных зацемак акадэмікам Б. М. Ляпуновым. Нэкралёг гэты памешчаны ў «Известия АН СССР, Отделение Общественных Наук», № 3, 1932 г.

Блізу нічога новага да біяграфіі Карскага ня прыносяць артыкулы аб ім, памешчаныя ў перавыдадзеным у 1955-56 гадох АН БССР 2-м томе Карскага «Беларусаў», а напісаныя В.І. Баркоўскім. Няшмат новага й у кароценькіх успамінах таго-ж Баркоўскага, дый ягонай жонкі, а Карскага дачкі, Н. Баркоўскай, што былі друкаваныя ў № 1 менскага часапісу «Полымя» 1961 году.

Калі-ж ходзе аб агляд навуковае спадчыны Яўхіма Карскага — тут паяўляюцца іншыя цяжкасьці. Найперш Карскі быў вучоным і надзвычайна працавітым, і пладавітым. Бібліяграфія ягоных працаў, артыкулаў, зацемак, рэцэнзыяў абыймае больш 800 пазыцыяў. А між імі ёсьць і больш дзесятка кнігаў, каля поўтысячы, ці нават і больш, бачынаў друку. Дык самыя вялікія памеры навуковае спадчыны Карскага заданьне яе агляду робяць ня лёгкім.

З другога боку, Яўхім Карскі па сваёй натуры й зацікаўленьнях быў вучоным, што не зачыняўся ў сваей спэцыяльнасьці, моваведзе, а выходзіў і за межы мовы ў сумежныя галіны фальклёру, этнаграфіі, літаратуры, палеаграфіі, а нават — і палітыкі. Пры тым, хоць праз усё жыцьцё галоўнае навуковае зацікаўленьне Карскага было накіраванае на беларусаведныя пытаньні, даў ён, усё-ж, і колькі важных дый арыгінальных працаў і ў галіне расейскае моваведы, літаратуры дый палеаграфіі, дый крануў і падобныя пытаньні польскія, украінскія дый паўдзённаславянскія.

Гэткая шматкірунковасьць зацікаўленьняў дзейнасьці Карскага накідала-б патрэбу падыходзіць да агляду ягонае навуковае працы з розных гледзішчаў: і як моваведа, і як этнографафальклёрысты, і як палеаграфа дый гісторыка літаратуры. Гэтак і пробвалі падыйсьці да агляду дзейнасьці Карскага беларускія аўтары ў Менску ў 1951 г., калі адзначалася 20-годзьдзе ад сьмерці Карскага.

Стр. 1 из 59 След.



Добавить в избранное
Vkontakte