Warning: mysql_fetch_assoc() expects parameter 1 to be resource, boolean given in /var/www_2tb/bestsellerbook.ru/read.php on line 28
Стр.1. Забойства на вулiцы Морг (на белорусском языке) - По Эдгар Аллан
Здравствуйте, Гость! Вы были здесь 18 раз.
По Эдг.. - Забойства на вулiцы Морг (на белорусск..
1 2 3 4 5 6 .. 29

Эдгар Алан По
ЗАБОЙСТВА НА ВУЛIЦЫ МОРГ
Што за песню спявалi сiрэны,

якiм iмем назваўся Ахiл, калi

хаваўся сярод жанчын, хоць i

загадкавыя пытаннi, але i яны

не застануцца без адказу.
Сэр Томас Браўн
Адметныя асаблiвасцi розуму, якiя адносяцца да аналiтычных, самi па сабе амаль не паддаюцца аналiзу. Мы мяркуем аб iх толькi па рэальных вынiках. Прынамсi, мы ведаем, што тым, хто валодае аналiтычнымi здольнасцямi, асаблiва калi чалавек надзелены гэтымi якасцямi шчодра, яны заўсёды з'яўляюцца крынiцай самай шчырай радасцi.

Гэтак жа, як дужы чалавек цешыцца сваiмi фiзiчнымi здольнасцямi, з захапленнем выконваючы практыкаваннi, у час якiх дзейнiчаюць мышцы яго цела, аналiтык ганарыцца сваёй iнтэлектуальнай дзейнасцю, якая дазваляе штосьцi розгадваць i разблытваць. Крынiцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткi, праз якiя выяўляецца яго талент. Такi чалавек захапляецца загадкамi, рэбусамi i крыптаграмамi, дэманструючы ў знойдзеных рашэннях адпаведную ступень пранiклiвасцi, якая для звычайнага ўсведамлення здаецца звышнатуральнай. Вынiкi, народжаныя самой душой i сутнасцю метаду, на самай справе здаюцца суцэльным патокам iнтуiцыi.

Здольнасцi да разгадак, вiдаць, у значнай ступенi спрыяюць матэматычныя даследаваннi, i асаблiва той iх напрамак, якi беспадстаўна i толькi дзякуючы яго функцыям рэгрэсiўнага кiрунку назвалi, як бы par excellence*, аналiзам.
* Пераважна (франц.).
Мiж тым разлiк - гэта яшчэ не аналiз. Шахматыст, напрыклад, займаецца першым, не прыкладаючы нiякiх намаганняў да другога. Адсюль вынiкае, што ўяўленне аб шахматах, з боку гледжання iх уплыву на разумовыя якасцi чалавека, вельмi памылковае. Я зараз прапаноўваю вашай увазе не трактат, а толькi выпадковыя назiраннi ў якасцi ўступу да аднаго, у нейкай ступенi незвычайнага, апавядання. У сувязi з гэтым я карыстаюся выпадкам, каб зазначыць, што найвышэйшыя якасцi аналiтычнага iнтэлекту могуць быць ужыты з большай карысцю i мэтазгоднасцю ў сцiплай гульнi - шашках, чым у шахматах, гэтай вытанчанай i павярхоўнай гульнi. У шахматах, з iх разнастайнымi фiгурамi i мудрагелiстымi хадамi, рознымi i пераменнымi велiчынямi, складанасць памылкова (а гэта памылка - даволi распаўсюджана) успрымаецца як глыбiня. Але тут патрэбна найперш увага. Паслабiш яе - i атрымаецца недагляд, а з iм пралiк цi нават пройгрыш. А так як шахматныя хады не толькi разнастайныя, але i шматзначныя, то шанцы недагляду - вялiкiя, i ў дзевяцi выпадках з дзесяцi перамагае не больш здольны, а больш уважлiвы iгрок.

Стр. 1 из 29 След.



Добавить в избранное
Vkontakte